image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З клопатам пра бяспеку дзяцей і іх бацькоў (Клецкі раён)

415

Прафілактычная акцыя МНС “Не пакідайце дзяцей адных!” прадугледжвае разнастайныя формы работы, накіраваныя на перакананне дарослых пільна і адказна ставіцца да пытанняў забеспячэння належных умоў жыцця дзяцей.

У рамках трэцяга этапа акцыі работнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі шматдзетныя сем’і раёна, каб упэўніцца ў належнай арганізацыі супрацьпажарнага стану домаўладанняў. Наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць электраправодкі, выкананне нормаў бяспечных паводзін – нішто не выслізнула з поля зроку ратавальнікаў.

А галоўны акцэнт, безумоўна, быў зроблены на прафілактычных размовах з дарослымі аб забароне пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду. У якасці прыкладу безадказнанга стаўлення да выканання некаторымі матулямі і татамі сваіх бацькоўскіх абавязкаў прыводзілі трагічныя выпадкі, калі жыццё дзяцей абрываў агонь, адчыненае акно ці вада.

Маленькія члены сямей таксама атрымлівалі рэкамендацыі ад прадстаўнікоў МНС, як цікава і бяспечна правесці летнія канікулы. На памяць аб сустрэчы кожны атрымаў наглядна-выяўленчыю прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть