image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Знаёмства з прафесіяй адважных (Клецкі раён)

553

“Калі вырасту, я таксама стану ратавальнікам…”, - работнікі службы “101”, напэўна, не аднойчы чулі такія выказванні з вуснаў юных гасцей, што прыходзяць на экскурсію ў падраздзяленне службы ратавання.

Вось і выхаванцы ДУА “Янавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” зрабілі такія ж вынікі наконт сваёй будучай прафесіі пасля таго, як пазнаёміліся з умовамі працы ратавальнікаў раёна. Экскурсія ў ПАСЧ №1 г.Клецк для іх была арганізавана 3 мая.

З вялікім захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі пра тое, чым займаюцца пажарныя падчас службы, з цікавасць разглядвалі тэхніку і абсталявання. А колькі эмоцый у юных гасцей выклікала дэманстрацыя работы той самай тэхнікі! Не маглі выхаванцы садка не скарыстаць магчымасць прымерыць баявое адзенне тых, хто стаіць на варце бяспекі.

Як і належыць ветлівым гаспадарам, ратавальнікі не мелі права развітацца з гасцямі без уручння падарункаў на памяць. Імі сталі размалёўкі “Чароўная кніга”, а таксама памяткі і брашуры па правілах бяспечных паводзін.

“Мы прыедзем да вас яшчэ, бо у вас вельмі цікава!”- такімі словамі абяцання завяршалі свой візіт маленькія будучыя ратавальнікі з аг. Янавічы. Гэта можа азначаць толькі адно: прафесія адважных іх па-сапраўднаму ўразіла.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть