image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дбаем пра бяспеку землякоў (Клецкі раён)

577

Падчас пажаранебяспечнага перыяду сустрэць у наваколлях вёскі работніка МНС – справа звычайная. Літаральна штодзень ратавальнікі ладзяць прафілактычныя рэйды з адной толькі мэтай – папярэдзіць грамадзян аб наступствах грэбавання правіламі бяспечных паводзін. Але ж, як паказвае практыка, як бы МНС не дбала пра захавання маёмасці, а галоўнае, жыцця і здароўя грамадзян, пераконваючы, папярэджваючы, запэўніваючы аб небяспецы безадказнага стаўлення да рэкамендацый службы “101”, выпадкі парушэнняў усё ж маюць месца.

У гэтым упэўніліся і работнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас правядзення прафілактычнага рэйду па населеных пунктах Зубкаўскага сельсавета.

У адным з домаўладанняў патрабуе рамонту электраправодка, у другім –   гаспасдар дазваляе сабе курыць у ложку, у трэцім – патрабуе замены элемент аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, у чацвёртым – некалькі электрапрыбораў адначасова ўключаны ў сетку. Таму ў чарговы раз прадстаўнікі МНС вымушаны нагадваюць пра неабходнасць выпраўлення гэтых парушэнняў.

У полі зроку ратавальнікаў – і актуальныя праблемы бяспекі сенняшняга дня: забарона выпальвання сухой расліннасці, выкананне правіл развядзенння вогнішчаў, а таксама напамін аб забароне з 25 красавіка наведваць лясы і тарфянікі на тэрыторыі раёна.

Не засталіся без увагі і пытанні арганізацыі бяспекі дзяцей: бацькі атрымалі рэкамендацыі па належным доглядзе за непаўналетнімі, былі папярэджаны аб забароне пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.

Пры размове з прадстаўнікамі службы ратавання гаспадары запэўніваюць, што абавязкова выправяць усе недахопы і будуць строга выконваць парады па арганізацыя бяспечнага пражывання. Што ж, застаецца спадзявацца, што гэта – не пустыя абяцанні…

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть