image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Цыкл "Выратавальнікі на малой радзіме": “Вабіць мяне зямля...” (Лагойскі раён)

960

 “Вабіць мяне зямля”,– дзеліцца з намі  жыхар вескі Сакавічы, што ў Лагойскім раёне. Пра Генадзя Паплёўка мясцовыя кажуць, што мужчына ён вельмі працавіты. Яны з жонкай амаль дзень і ноч працуюць у сябе каля дома.

IMG_3639.JPG

На выгляд яшчэ маладыя Генадзь і яго жонка Лідзія маёць ужо трох дарослых сыноў. У кожнага з іх ужо сваё жыцце, свае справы, але пра бацькоў не забываюць: прыязжаюць як мага часцей. А Васіль, сярэдні з іх, і ўвогуле, негледзячы на тое, што мае кватэру ў Лагойску, не спяшаецца пераязжаць у горад.

“У вёсцы заўседы ёсць праца, а бацькоў сваіх шкадую. Яны ж усё жыццё без адпачынку на зямлі. Хочацца, каб хоць хвілінку падумалі пра сябе”, – тлумачыць нам Васіль.

Васіль працуе начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Кіраўніцтва аддзела адзначае адказнасць, добразычлівасць маладога хлопца. І не дзіўна: бацькі прывучылі Васіля дапамагаць людзям не толькі словам, але і сваім прыкладам! Генадзь і Лідзія Паплёўка – сацыяльныя работнікі.

Але не толькі шчырасць і сумленнасць гэтай сям’і прываблівае. Кожны, хто заязжае ў Сакавічы, не можа не звярнуць увагу на хату з нумарам 3 на сцяне. Прыгожая , белага колеру з чырвоным дахам хата.... А каля яе зроблены маленькі вадаём з прыгожымі лебядзямі. Тут недалека яшчэ маленькая драўляная хатка.

“Не звяртайце на яе увагу, яна ужо старая, – просіць Васіль. – Вось я лепш пакажу, якую альтанку хачу зрабіць гэтым летам”. Планы, увогуле, вельмі ўражваюць. У падворку сям’і Паплёўка рознакаляровыя арэлі, абшытая дрэвам лазня… Усё гэта – вынік працы маладога выратавальніка Васіля. У вольны час (хоць і не многа гэтага часу ў кіраўніка паста) з дапамой таленавітых рук Васіля атрымліваюцца вельмі якасныя вырабы з дрэва.

Вось і зараз, пакуль малады хлапец знаходзіцца ў адпачынку, пачаў рабіць прыгожыя зэдлікі.

“Не так хутка атрымліваецца, як хочацца, – растлумачвае Васіль. – Сёння вось будзем бульбу садзіць, яшчэ трэба машыну рамантаваць”.

“Добра, што яшчэ граду для агуркоў не рабіла! Будзе вось месца для новай альтанкі”, – усміхаецца Лідзія.

Клопаты сям’і не засталіся без увагі. У прошлым годзе Генадзю і Лідзіі Паплёўка ўручылі падзяку Лагойскага раённага выканаўчыга камітэта за лепшы падворак.

 

“Якія тут вербы каля ракі!

Якія двухжыльныя ў нас мужыкі!

Якія плячыстыя Дзевы Марыі….

А вы мне ўсё кажаце, перыферыя…”

 

Верш Сяргея Чыгрына – гімн захаплення малой радзімай. Менавіта такія ж эмоцыі і пасля гутаркі з сям’ёй Паплёўка. Павага да бацькоў, якія выхавалі такога працавітага сына, які сэрцам і душой адданы своёй малой радзіме…

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть