image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Цыкл "Выратавальнікі на малой радзіме": "Месца, дзе назаўседы засталася часцінка душы..." (Старадарожскі раён)

832

У кожнага чалавека ёсць той незабыўны, шчымліва-родны куток, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе ў першы раз адчуў непаўторную радасць ад першага кахання і горыч ад расчаравання, дзе назаўседы засталася часцінка яго душы. Ёсць такі куток і ў Сяргея Мікалаевіча Шэшкі, начальніка караўла пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1 г.Старыя Дарогі. Гэта яго малая радзіма, яго родная вёсачка Зяленкі.

– Тут нарадзіўся мой бацька, у дзядулі і бабулі прайшло маё басаногае дзяцінства. Усё мне тут дарагое, роднае і блізкае: гэта хатка, мае сябры, суседзі, знаёмыя і незнаёмыя, з якімі я заўсёды вітаюся, калі сустракаюся, бо так заведзена ў вёсцы – вітацца з усімі,- успамінае з цяплыней у вачах Сяргей Мікалаевіч. – З самага малога дзяцінства, як сябе памятаю, кожныя выхадныя і канікулы я прыязджаў ў любімую вёску. І першай справай было дапамагчы бабулі і дзядулі. Рабілі шмат. Мяне не трэба было прымушаць, я разумеў, што ў гэтай хаце я першы памочнік. З маленства ведаў што такое каса і як правільна падаіць карову. А якое было шчасце, калі перарбіўшы ўсе загаданыя даручэнні, можна была пагуляць з сябрамі ў мячык ці пакатацца на ровары.

…Так і зараз. Ужо даўно не стала бабулі і дзядулі. Але хата не пустуе - мама не вытрымала у городзе і вярнулася ў веску. Ды, і мне не падабаюцца гэтыя “бетонныя шпакоўні”. Вось выйду на пенсію і абавязкова перабяруся сюды. А зараз, пры любой магчымасці еду ў вёску. Работы тут заўседы шмат. Вось бульбачку пасадзілі, а пасля Вялікадня і агарод з матуляй пасадзім. Паволі робім рамонт: у прошлым годзе зрабіў новы дрывотнік, а ў гэтым, як бачыце, за забор узяўся. Многія знаёмыя кажуць, маўляў, “навошта табе гэтая веска, яна ж ужо вымірае”. Але я добра разумею, што дрэва без кораня расці не зможа – так і чалавек: калі не будзе трымацца сваёй зямлі, свайго селішча, страціць сваю годнасць, сваю моц, душа счарсцвее. Яго, як тую травіну, можна назваць перакаці-полем – бязродным сынам. Кожны раз, вяртаючыся ў родную веску, я нібы набіраюся жыватворнай энергіі і сіл. Знаеце, як добра ўвечары, напрацваўшыся за дзень, сесьці на лавачку, паслухаць, як прыгожа спяваюць птушкі, памарыць аб чым-небудзь добрым. Ці стаць каля яблынь. Закрыеш вочы, і такой асалодай напоўняецца душа. Дык ці можна не любіць усё гэта, такое роднае, блізкае і дарагое?

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть