image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Кірмаш бяспекі”: “гандлюем” карыснымі ведамі (Клецкі раён)

675

З аграгарадка Сіняўка распачаўся марафон мерапрыемстваў 2 этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” на тэрыторыі Клецкага раёна.

Сумесныя намаганні работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і сельвыканкама па анансаванні “Кірмаша бяспекі” мелі свой вынік – жыхароў у глядзельнай зале мясцовага Дома культуры сабралася шмат. І тыя, хто прыйшоў, ніколькі не пашкадавалі пра гэта: пра правілы бяспекі ім распавядалі цікава і нетрадыцыйна.

Напачатку мерапрыемства перад жыхарамі аграгарадка выступіла інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённай службы ратавання Алена Леанідаўна Казлоўская, якая, скарыстаўшы магчымасць, нагадала прысутным пра актуальныя праблемы бяспекі ў вясновы перыяд: забарона спальвання сухой расліннасці, правілы развядзення вогнішчаў, усталявання мангалаў. Не засталіся без увагі Алены Леанідаўны і іншыя аспекты прафілактыкі: правілы карыстання электрапрыборамі і электраабсталяваннем, правільная эксплуатацыя пячнога абсталявання, забарона пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду і інш.

Пасля вуснай размовы ўдзельнікі сельскага сходу былі запрошаны на “Кірмаш бяспекі”, які “прапаноўваў” карысныя забавы, як кажуць, на любы густ. Наведвальнікі пляцоўкі “Печкі-лавачкі” “набывалі” веды пра правілы карыстання пячным абсталяваннем. “Пільны электрык” – месца, дзе “гандлявалі” правіламі карыстання электрапрыборамі. Дарослыя з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе на ўсталяванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а школьнікі – на хуткасць апранання касцюма выратавальніка. Гледзячы на ўзнеслы настрой аўдыторыі, можна было зразумець, што фармат “Бяспечная вёска” – удалая спроба праз гульнёвыя формы навучыць вяскоўцаў пільна ставіцца да свайго жыцця і здароўя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть