image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Размовы пра бяспеку працягваюцца (Старадарожскі раён)

375

Пра тое, што ўсё трэба рабіць своечасова, мабыць, ведаюць усе. Вось толькі не многія грамадзяне прытрымліваюцца дадзенага прынцыпа: рабіць усё загадзя, неспадзяючыся на праславуты «авось»!

Пра тое, як зрабіць сваё жыллё бяспечнымі і на што ў першую чаргу трэба звярнуць увагу, напомніў Андрей Юрэвіч, намеснік начальніка Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікам жыллёва-камунальная гаспадаркі і санаторнага дзіцячага садка 20 сакавіка. Увага ўдзельнікаў сустрэчы была сканцэнтравана на правілах пажарнай бяспекі на прысядзібных участках і побыце, на правілах эксплуатацыі печаў і бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх «хатніх» электрапрыбораў.

-     Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды відавочна сведчыць: будзь сам чалавек прадбачлiвым, асцярожным - бяды можна было б пазбегнуць, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч. - Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не перагружаць электраправодку. Здавалася б, што перашкаджае людзям захоўваць гэтыя прапісныя ісціны? Толькі няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце дазволіць папярэдзіць узнікненне розных экстрэмальных сітуацый.

Вогнеборца надаў асаблівую ўвагу праблеме гібелі дзяцей на пажарах з-за свавольстваў з агнём і заклікаў дарослых з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечных вясенніх канікул і сумеснымі намаганнямі забяспечыць захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутные атрымалі напамінкі і ўлеткі, якія дапамогуць замацаваць атрыманыя веды.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть