image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Быць гатовым да надзвычайнай сітуацыі…(Мядзельскі раён)

579

Кожны з нас у сваім жыцці можа сутыкнуцца з надзвычайнымі сітуацыямі. І часцяком ад хуткасці рэакцыі і правільнасці дзеянняў залежыць не толькі здароўе, але і жыццё чалавека.

19 лютага на базе пажарнай аварыйна - выратавальнай часці № 4 паселка Нарач адбылося вучэбна - метадычнае мерапрыемства для кіруючага складу аддзелаў Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.

Мерапрыемства было распланавана так, што спалучаліся ў сабе як тэарэтычная, так і практычная часткі. У самым пачатку мерапрыемства начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі азнаёміў прысутных з бытам выратавальнікаў: госці наведалі пакоі адпачынку і прыёму ежы, паглядзелі тэхніку і ўзбраенне, якая стаіць на варце бяспекі жыхароў Мядзельшчыны. У працяг мерапрыемства было прапанавана ўсім надзець баявую вопратку работнікаў МНС і адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі.

І вось ... прагучала сірэна і з гаража з'яўляецца аўтацыстэрна, якая спяшаецца на загаранне ўмоўнага пажару. Далей дэлегацыя, якая складаецца з 25 чалавек, падзялілася на дзве групы. Адны тушылі "загаранне", другія - па ўстаноўленай аўталесвіцы "імкнуліся выратаваць людзей з палаючага шматпавярховага будынку".

А што ж далей? А далей "задымленае памяшканне", дзе ў густым дыме неабходна было знайсці пацярпелага. З гэтай задачай прысутныя таксама справіліся на УРА. Наступным этапам мерапрыемства стала праходжанне псіхалагічнай паласы перашкод. І вось прысутныя прыступілі да выканання выпрабаванняў - пераадолення бар’ераў, лесвіц, “рукаходаў”, надземных адкрытых тунэляў і лабірынтаў. Тут госці таксама паказалі нядрэнную фізічную падрыхтоўку і , галоўнае, вытрымку.

Напрыканцы сустрэчы былі падведзены вынікі і ўсе з добрым настроем і бурнымі апладысментамі пакінулі тэрыторыю часці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть