image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Плыўцы – на старт! (Стаўбцоўскі раён)

517

19 лютага фізкультурна-аздараўленчы комплекс у горадзе Стоўбцы прыняў удзельнікаў першынства раёна па плаванні і ратаванні на вадзе сярод школьнікаў.

-Большасць з нас хоць адзін раз ды бывае ля вадаёмаў, таму і навыкі плавання павінен мець кожны, пачынаючы з дзяцей, - адзначыў намеснік начальніка Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Яўгеньевіч Кожыч. - Канешне, не будуць лішнімі і навыкі ратавання на вадзе – ніхто не ведае, у які момант і ў якім месцы можа спатрэбіцца наша дапамога. Таму будзем вучыцца, спаборнічаць і замацоўваць свае навыкі.

Да слоў Віталія Яўгеньевіча далучыўся і старшыня раённага таварыства ратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч.

Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі спаборніцтваў выйшлі на старт. Хлопчыкі і дзяўчынкі імкнуліся даказаць, што з вадою яны “на ты”. Аднак, на жаль, пераможцамі ўсе адразу быць не могуць. У выніку упартай барацьбы вызначыліся лепшыя плыўцы і плыўцы-ратавальнікі.

Самыя хуткія ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў дыпломы і падарункі, а таксама нагад – не спыняцца на гэтым, а “плыць далей – да новых перамог”!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть