image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Грамадства – за бяспечны лад жыцця! (Клецкі раён)

743

Грамадска-масавае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі было праведзена ў аграгарадку Сіняўка Клецкага раёна. У актавай зале мясцовага дома культуры прысутнічалі мясцовыя жыхары, старасты населеных пунктаў Сіняўскага сельскага Савета, а таксама члены наглядальных камісій.

На сходзе прысутнічалі работнікі аддзела ўнутраных спраў, энерганагляду, сацяльнага забеспячэння, газавага забеспячэння. Яны давялі да насельніцтва важныя і актуальныя пытанні па сваіх накірунках дзейнасці.

Перад прысутнымі выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашкевіч. Размову ён пачаў з агучвання статыстычных дадзеных па пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна. Псля ён растлумачыў, чаму, па якіх прычынах адбываюцца пажары, што неабходна рабіць і якія правілы бяспекі выконваць, каб вогненная бяда не прыйшла ў дом. Былі асвечаныя найважнейшыя пытанні, якія датычацца выканання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, на працоўным месцы, а таксама правілаў распальвання вогнішчаў, эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога атаплення.

Безумоўна, асаблівая тэма, якой была нададзена ўвага – тэма бяспекі дзяцей. Падчас выступу былі раскрытыя шматлікія пытанні па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці падрастаючага пакалення. Спецыяліст МНС рассказаў, якім ведам неабходна навучаць дзяцей, каб яны не сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый, нагадаў правілы паводзінаў у выпадку ўзнікнення пажару ці іншай небяспекі. Ён прывёў прыклады пажараў і іншых здарэнняў, на якіх загінулі дзеці і адзначыў, што найпершая прычына гэтых трагедый – адсутнасць бацькоўскага нагляду і кантролю.

Выратавальнік таксама парэкамендаваў устанавіць у домаўладаннях пажарныя апавяшчальнікі, якія здольны разбудзіць чалавека пры задымленні памяшкання і тым самым выратаваць жыццё; рассказаў пра карысны мабільны дадатак “Дапамога побач”; параіў глядзець разам з дзецьмі мультфільм “Чароўная кніга”. Прысутным былі ўручаны буклеты і памяткі з правіламі бяспекі, прадэманстраваны відэафільм “Паводзіны пры пажары”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть