image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Так свет бяспекі бачаць дзеці... (Клецкі раён)

500

Маляўнічыя вобразы свету бяспекі, жыцця і службы выратавальнікаў увасабляюць дзеці у сваіх творчых работах. Ды робяць гэта так цудоўна, так шчыра, так мастацкі, што здзіўляюць не толькі сваіх равеснікаў, а і дарослых.

У Клецку падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. На выставе былі прадстаўлены прыгожыя плакаты з павучальнымі слоганамі, малюнкі дзяцей самых розных узроставых катэгорый. Традыцыйна, выдатныя работы прапанавалі юныя канструктары-творцы ў намінацыі "Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі". Незвычайныя міні-скульптуры з гліны і пластыліну паказвалі нам выратавальнікаў будучыні і мінулага, а мудрагелістыя вырабы з разнастайных матэрыялаў паказвалі, да чаго можа прывесці неасцярожнасць і бестурботнасць. Дзеці-літаратары на суд журы прадставілі свае казкі, апавяданні і вершы, у якіх у крэатыўнай форме адлюстравалі жыццё і службу выратавальнікаў-пажарных, а таксама тэму бяспекі.

У цырымоніі ўзнагароджання раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці, якая адбылася ў цэнтры дзіцячай творчасці, прынялі ўдзел больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Павіншавалі пераможцаў работнікі раённага ўпраўлення адукацыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Цёплыя словы хвалы і ўдзячнасці былі адрасаваны і педагогам, якія дапамагалі сваім вучням. Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя дыпломы і падарункі, апладысменты гледачоў і музычныя віншаванні. А работы-пераможцы будуць з нецярпеннем чакаць абласнога этапу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть