image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Не толькі правяраць, а і з людзьмі размаўляць!” (Клецкі раён)

834

На базе Янавіцкага дома культуры адбылліся чарговыя інструктыўныя заняткі з членамі сельскіх наглядальных камісій. Належны тон мерапрыемству быў зададзены з уступнага слова старшыні раённага Савету дэпутатаў Святланы Чэкун: “Я ўпэўнена, што наша задача сёння – те толькі праверыць, як наладжаны бяспечны побыт нашых грамадзян, а і даведацца ў іх, ці патрэбна ім дапамога – дзяржаўных органаў, мясцовай улады, або сваякоў. Даверлівыя размовы нам дазволяць вызначыць не толькі відавочныя праблемы, а і тыя, што вядомы толькі самім людзям”.

Пры гэтым, безумоўна, кожны член наглядальнай камісіі павінен быць кампетэнтным у пытаннях бяспекі, каб своечасова выявіць парушэнні, даць годныя рэкамендацыі, парады. Спецыялісты розных сфер падзяліліся вопытам і адзначылі асноўныя моманты, на якія неабходна звяртаць увагу пры наведванні домаўладанняў.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашкевіч падрабязна рассказаў, на што ў першую чаргу трэба звяртаць увагу: пячное і газавае абсталяванне, электрасеткі, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў і іншыя важныя моманты. Уладзімір Міхайлавіч падрабязна спыніўся на патрабаваннях да пячнога абсталявання, адзначыў, якія канструктыўныя недахопы і парушэнні правілаў яго эксплуатацыі могуць прывесці да пажару. Пасля начальнік раённага аддзела па НС даў тлумачэнні і рэкамендацыі па запаўненні ўліковых формаў па выніках абследавання домаўладанняў.

Пасля аб патрабаваннях да электрасетак і абсталявання рассказала начальнік энерганагляду Аксана Гурская. Аб тым, якія могуць сустракацца парушэнні ўстаноўкі і эксплуатацыі газавага абсталявання, давёў прысутным прадстаўнік Клецкага раёна газазабеспячэння. Іншыя моманты, на якія павінны звяртаць увагу і неадкладна рэагаваць прадстаўнікі камісій, прагучалі ад работнікаў сацыяльнай службы, мясцовай улады.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть