image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як стаць выратавальнікам? (Мядзельскі раён)

534

Зараз перад многімі стаіць пытанне: куды пайсці вучыцца, якую прафесію выбраць, у якой вобласці рабіць кар'еру? Кожны год тысячы абітурыентаў спрабуюць зразумець, які ўніверсітэт самы лепшы. Выбар ім часцей за ўсё даводзіцца рабіць на падставе чутак, апавяданняў сяброў ці сваякоў.

Для таго, каб “пазнаць службу выратавання знутры”, пазнаёміцца з гэтай цікавай, а ў той жа час і небяспечнай прафесіяй, вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Нарачская сярэдняя школа № 2” пабывалі на вучэбна – метадычным зборы ў пажарнай аварыйна – выратавальнай часці № 4 п.Нарач. Даннае мерапрыемства было арганізавана і праведзена напярэдадні прафісійнага свята – Дня выратавальніка, а ініцыятарамі яго сталі раённы камітэт “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і Мядзельскі РАНС.

І вось мы на месцы… Гасцей ветліва сустрэў начальнік каравула, пазнаёміў з асабістым складам і запрасіў у госці. Колькі захаплення і эмоцый прынесла гэтая сустрэча: рабяты нібы самі сталі ратавальнікамі. І хлопцы і дзяўчаты ахвотна вывучалі пажарную аварыйна – выратавальную тэхніку і абсталяванне, яе магчымасці, прымяралі баявое адзенне, маску для абароны органаў дыхання і зроку, па сігнале аварыйнай сірэны станавіліся ў шырэнгу. Асабліва захапілі апавяданні аб працы выратавальніка – пажарнага, аб навучальных установах сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Хлопцы і дзяўчаты задаволеныя і надхнёныя подзвігамі ратавальнікаў пакідалі аварыйна – выратавальную часць. Цяпер яны дакладна ведаюць, што выратавальнікі – гэта героі нашага часу, людзі – прафесія якіх ратаваць і дапамагаць

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть