image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Юныя выратавальнікі – наперад!» (Мядзельскі раён)

443

З самага дзяцінства любы чалавек ведае, што такое свята, і кожны жадае, каб святочных мерапрыемстваў у іх жыцці было як мага больш. Свята – гэта важная частка жыцця дзіцяці, гэта радасная падзея.

Іх любяць усе без выключэння: і дарослыя, і дзеці. Менавіта такое вясёлае і незабыўнае мерапрыемства клуб юных выратавальнікаў-пажарных “Іскрынка” падарылі дашкалятам з дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Мядзела”.

У самым пачатку мерапрыемства кіраўнік клуба Алена Паршута расказала дзецям пра тое, што прафесія «выратавальнік» лічыцца адной з самых небяспечных, аб тым, што выратавальнікі прыходзяць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, вельмі часта рызыкуючы ўласным жыццём і пра тое, што ён павінен быць моцным, цягавітым, смелым, разумным. Далей пачаліся сапраўдныя спаборніцтвы, якія склаліся з конкурсу віктарын, “вызаву” службы выратавання, а таксама аказання дапамогі тым, хто церпіць бедства на лёдзе. Не засталіся без увагі і героі мультфільма “Чароўная кніга”, праглядваючы які, хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі правілы бяспечных паводзін.

Увогуле, конкурсная праграма была вельмі насычаная і цікавая. Падчас правядзення эстафеты “Дапамога на лёдзе” дзеці на практыцы змаглі адчуць складанасць і небяспеку прафесіі пажарнага-выратавальніка, успомніць асноўныя правілы бяспечных паводзін у надзвычайнай сітуацыі. Свята бяспекі прайшло вельмі весела, шумна, заўзята. Масу станоўчых эмоцый атрымалі не толькі дзеці, але і прысутныя дарослыя. У завяршэнні свята дзеткам былі ўручаны памятныя падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть