image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чароўны Новы год... (Мядзельскі раён)

452

Новы год з'яўляецца святам дзяцінства і нясе з сабой цяпло і любоў. Дзеткі і дарослыя з нецярпеннем чакаюць гэтую чароўную і непаўторную казку. Менавіта яе работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падарылі жыхарам вёскі Камарова падчас правядзення заключнага этапу акцыі “Бяспечны Новы год”.

Пачатак мерапрыемства насіў больш інфармацыйны характар: гутаркі з дзецьмі і дарослымі аб правілах бяспечных паводзін ў навагоднія святы, віктарыны супрацьпажарнай тэматыкі, а таксама фотасесія з раставой лялькай, якая, у сваю чаргу, нагадвала кожнаму нумар службы выратавання. Затым мультыплікацыйны герой – выратавальнік Маршал – далучыўся да вяселых карагодаў ля навагодняй ёлкі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай радасцю і энтузіязмам, перабіваючы адзін аднаго, расказвалі вершыкі, спявалі песенькі, за што атрымалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі, а таксама буклеты і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці. Увогуле, мерапрыемства прайшло весела, а галоўнае, бяспечна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть